7 траўня 2024, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў сярод пасажыраў зніклага самалёта Air Asia не было

1
Беларусаў сярод пасажыраў зніклага самалёта Air Asia не было

Беларускіх грамадзян сярод пасажыраў зніклага з радараў самалёта авіякампаніі Air Asia не было, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам Беларусі ў Інданезіі ад Air Asia Indonesia, беларускіх грамадзян сярод пасажыраў рэйса QZ8501 не было», - адзначаюць у беларускай замежнапалітычнай установе.

Самалёт авіякампаніі Air Asia, які ладзіў рэйс пад нумарам QZ8501 з інданэзійскай Сурабайю ў Сінгапур, страціў сувязь з наземнымі службамі ў Джакарце а 07:24 раніцы паводле мясцовага часу (23:24 па Грынвічы). На борце лайнера Airbus A320-200 знаходзіліся 162 чалавекі.

Супрацоўнікі выратавальных службаў Інданэзіі, паводле паведамленняў мясцовых СМІ, мяркуюць, што лайнер малайзійскай авіакампаніі Air Asia пацярпеў катастрофу. Паводле звестак дзяржаўнага інфармагенцтва Antara, за 145 кіламетраў ад выспы Белітунг выяўленыя меркаваныя абломкі фюзеляжа Airbus 320.

Інданэзійскія ўлады пакуль не пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што ў акіяне знойдзеныя абломкі фюзеляжа самалёта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках