6 траўня 2024, панядзелак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы Клінцэвіч пагражае Абаму

27
Дэпутат Дзярждумы Клінцэвіч пагражае Абаму

Сябра абароннага камітэта Дзярждумы Франц Клінцэвіч заявіў, што збіраецца прапанаваць пастаўкі зброі ў самаабвешчаныя "ДНР" і "ЛНР", у выпадку калі ЗША пачнуць зброевыя пастаўкі ў Кіеў.

"Нічога горшага прэзідэнт ЗША і прыдумаць не мог. Гэта вельмі небяспечны крок, які непазбежна прывядзе да эскалацыі гвалту на паўднёвым усходзе Украіны... Сёння яшчэ не позна спыніцца. Звяртаюся да прэзідэнта ЗША з настойлівай просьбай яшчэ раз усё старанна ўзважыць, падумаць аб наступствах, якія прынясе гэты крок, бо вярнуць усё назад будзе вельмі цяжка, калі наогул магчыма", - адзначыў Клінцэвіч.

Таксама Клінцэвіч дадаў, што пастаўкі зброі ў Данбас - крайняя мера, але, у выпадку выканання свайго намеру, ЗША вымусяць Расею распачаць крокі ў адказ.

Адзначым, што Расея ўжо даўно узбройвае сепаратыстаў на Усходзе Украіны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках