7 траўня 2024, aўторак, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пошукі зніклага над Інданэзіяй самалёта спыненыя

Пошукі зніклага над Інданэзіяй самалёта спыненыя

Пошукі самалёта малайзійскай авіякампаніі AirAsia, які знік уночы 28 снежня, прыпыненыя ў сувязі з надыходам цемры.

Пра гэта Agence France-Presse заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінтрансу Інданэзіі Гадзі Мустафа (Hadi Mustofa), піша Lenta.ru.

«Мы скончылі а 5:30 вечара, бо шарэе. Надвор'е таксама не спрыяе пошукам, паколькі на небе занадта хмарна», - заявіў Мустафа. Паводле ягоных слоў, аперацыя адновіцца а 7-й раніцы ў панядзелак, 29 снежня, «ці раней, калі дазволіць надвор'е».

У пошукавай аперацыі ўдзельнічаюць Малайзія, Інданэзія, Аўстралія і Сінгапур.

Сувязь з самалётам Airbus A320, што ляцелі з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур, знікла ўночы 28 снежня. На яго борце знаходзіліся 155 пасажыраў і сем чальцоў экіпажу. Сярод пасажыраў - 149 інданэзійцаў, трое грамадзян Паўднёвай Карэі, па адным грамадзяніне Сінгапура, Малайзіі і Вялікабрытаніі. Экіпаж лайнэра складаецца з шасці грамадзян Інданэзіі і аднаго француза.

Паводле адной з вэрсій, самалёт мог скуліцца ў моры каля выспы Бэлітунг. Паводле іншай - лайнэр здзейсніў вымушаную пасадку ва ўсходняй частцы інданэзійскай выспы Бэлітунг ў Яванскім моры. У той жа час міністр транспарту Малайзіі Ліёў Тыёнг Лай зняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што падчас пошукавай аперацыі былі знойдзеныя абломкі самалёта.

Адзначаецца, што да таго, як сувязь з самалётам была страчаная, яго экіпаж з мэтай унікнуць шчыльнага хмарнага пласта мерыўся ўзняць паветранае судна вышэй - з 9,75 кіламэтра да 11,5 кіламэтра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках