6 траўня 2024, панядзелак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна гатовая атрымліваць электраэнэргію з Беларусі і Расеі

Украіна гатовая атрымліваць электраэнэргію з Беларусі і Расеі

Кіраўнік Мінэнэрга Украіны звярнуўся да расейскага калегі з прапановай неадкладна ўкласці кантракт на ўмовах, прапанаваных раней Расеяй.

Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Са слоў міністра энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзіміра Дзямчышына, сёння была распаўсюджаная заява намесніка старшыні ўрада РФ аб гатоўнасці расейскай стараны пастаўляць Украіне электраэнэргію з энэргарынку Расеі на льготных умовах - унутранымі расейскімі коштамі, а таксама без папярэдняй аплаты.

Як вядома з публічных крыніц, кошт электраэнэргіі на энэргарынку Расеі на сёння складае блізу 2100 рублёў (без ПДВ) за 1 МВт, што паводле афіцыйнага абменнага курсу складае блізка што 688 грыўняў за 1 МВт. Гэта значна ніжэй за гуртовы рынкавы кошт на ўкраінскім энэргарынку, які ў снежні 2014 года складае 941 грыўню за 1 МВт.

"Згодна з гэтай заявай, а таксама да атрыманай раней папярэдняй прапановы ад ААТ ИнтерРАО аб укладанні дырэктыўнага пагаднення з ДПЗЭД Укрінтэрэнэрга, Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны звяртаецца да міністра энэргетыкі Расейскай Федэрацыі з прапановай неадкладна ўкласці кантракт куплі-продажу на вышэйпададзеных умовах", - сказана ў паведамленні.

Уладзімір Дзямчышын заявіў, што веерныя вымыканні электрычнасці ва Украіне могуць спыніцца ўжо пад канец гэтага года. Паводле інфармацыі Мінэнэрга, перамовы з прадаўцамі энэргіі знаходзяцца на фінальнай стадыі. Украіна будзе імпартаваць электраэнэргію з Малдовы, Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках