6 траўня 2024, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гульня пасадаў» стала лідэрам у пірацкім сцягванні

«Гульня пасадаў» стала лідэрам у пірацкім сцягванні

Папулярны сэрыял тэлеканала HBO трэці год запар застаецца самым сцягваным на пірацкіх рэсурсах тэлешоў.

Толькі праз BitTorrent эпізоды сэрыяла былі папярэдне заладаваныя больш за 8 млн разоў, піша NEWSru.com.

Другое і трэцяе месцы занялі сэрыялы "Без берагоў" і "Жывыя мерцвякі" з 4,2 млн і 3,6 млн сцягванняў.

"Гульня пасадаў" - амэрыканскі драматычны тэлесэрыял ў жанры фэнтэзі, створаны паводле матываў цыкла раманаў "Песня лёду і полымя" пісьменніка Джорджа Марціна. Першая частка рамана выйшла ў друк у 1996 годзе. У красавіку 2011 года тэлеканал НВО экранізаваў гэта раман. Дзеянне "Гульні пасадаў" адбываецца ў выдуманым свеце, які нагадвае сярэднявечную Еўропу, аднак поры года ў гэтым свеце доўжацца па некалькі гадоў. Тэлесэрыял з'яўляецца адным з самых вялікабюджэтных праектаў на сучаснай амэрыканскай тэлевізіі і самым дарагім у жанры фэнтэзі. Паказаныя сезоны "Гульні пасадаў" атрымалі пазітыўныя водгукі крытыкаў, хоць шмат хто з іх адмоўна паставіўся да лішку ў сэрыяле крывавага гвалту і эратычных сцэн. Тэлевэрсія "Гульні пасадаў" двойчы намінавалася на прэмію Emmy і атрымала прэмію "Х'юга" за найлепшую пастаноўку. Прэм'ера пятага сэзона сэрыяла запланаваная на 2015 год.

У канцы лістапада брытанскі актор Чарльз Дэнс, які сыграў у тэлесэрыяле ролю Тайвіна Ланістэра, пацвердзіў, што стваральнікі праекта абмяркоўваюць магчымасць зрабіць на грунце сэрыялу поўнамэтражны фільм.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках