6 траўня 2024, панядзелак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аншлаг на курсах «Мова нанова» ў Берасці

2

У Берасці прайшлі астатнія сёлета заняткі бясплатных курсаў беларускай мовы.

Яны былі прысвечаны тэме Каляд і сабралі параўнальна вялікую колькасць людзей, перадае Радыё Рацыя».

Як прызналася адна з вядоўцаў курсаў «Мова нанова» ў Берасці Вольга Малафейчава, арганізатары не чакалі такой актыўнасці на святы.

- Найбольшая колькасць людзей за ўвесь сэзон - больш за 80 чалавек сёння прыйшло, людзі рознага веку: і дарослыя, і школьнікі, і маладыя сем'і з дзецьмі. Мы самі так задаволеныя, што было столькі людзей, нават і не ведалі, што з імі рабіць, - распавяла яна.

На калядных занятках «Мова нанова» ў Берасці студэнты мелі магчымасць праверыць свае веды ў беларускай мове, пагуляць у гульні і атрымаць святочны падарунак. Цымусам праграмы было калядаванне, арганізаванае пры падтрымцы культурнага цэнтра «Грунтоўня».

Наступныя заняткі бясплатных курсаў «Мова нанова» ў Берасці плануюцца 17 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках