7 траўня 2024, aўторак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпература ў Беларусі апусціцца да -23°C

3
Тэмпература ў Беларусі апусціцца да -23°C

Дажджлівая сярэдзіна снежня змянілася бясснежнымі маразамі ў другой палове месяца.

За некалькі дзён да Новага года тэмпература паветра на тэрыторыі Беларусі панізіцца яшчэ больш. Снегападаў так і не чакаецца, а вось шэрань і галалёдзіца на дарогах - калі ласка, піша «Інтэрфакс».

У панядзелак, 29 снежня, на тэрыторыі Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Ападкі ў выглядзе невялікага снегу пройдуць месцамі. А вось шэрань - крышталічныя або зярністы адклады лёду на тонкіх і доўгіх прадметах (галінах дрэў, дратах) пры вільготным марозным надвор'і - можна будзе назіраць часцяком. Вецер паўночны, уночы слабы, днём сярэдні.

Тэмпература паветра ўначы, паводле прагнозаў, складзе -9... -16 градусаў, пры прасвятленнях -17... -23 градуса. У паўднёвых раёнах крыху цяплей - -6... -8 градусаў. Удзень чакаецца -6... -12 градусаў, на поўначы Беларусі тэмпература паветра можа апусціцца да адзнакі -15 градусаў.

У абласных цэнтрах надвор'е ўдзень у панядзелак чакаецца наступнае.

- Берасце - воблачна з прасвятленнямі, невялікі снег, тэмпература -6... -8 градусаў.

- Віцебск - воблачна з прасвятленнямі, без істотных ападкаў, тэмпература -12... -14 градусаў.

- Гомель - воблачна з прасвятленнямі, магчымы невялікі снег, тэмпература -9... -11 градусаў.

- Гародня - воблачна з прасвятленнямі, невялікі снег, тэмпература -7... -9 градусаў.

- Магілёў - воблачна з прасвятленнямі, уночы без істотных ападкаў, удзень магчымы невялікі снег, тэмпература -10... -12 градусаў.

- Менск - воблачна з прасвятленнямі, невялікі снег, тэмпература -8... -10 градусаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках