7 траўня 2024, aўторак, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава стала ахвярай махляроў, якія агітуюць супраць Навальнага

3
Лія Ахеджакава стала ахвярай махляроў, якія агітуюць супраць Навальнага

Народную артыстку Расеі Лію Ахеджакаву падманулі, папрасіўшы зняцца ў відэароліку нібыта ў падтрымку апазіцыянера.

У выніку ж відэаролік з яе ўдзелам выклалі на сайт, накіраваны супраць Аляксея Навальнага. Са слоў Ліі Ахеджакавай, яна не западозрыла падман і была ўпэўненая, што здымае ролік у падтрымку апазіцыянера, паведамляе "Эха Масквы".

Ахеджакава падкрэсліла, што самі ашуканцы таксама з'яўляюцца ахвярай падману.

Раней іх ахвярай стаў вядомы журналіст Леанід Парфёнаў. Яму прапанавалі запісаць кароткі ролік у падтрымку апазіцыянера Аляксея Навальнага, а затым вырвалі яго словы з кантэксту, надаўшы ім проста супрацьлеглы сэнс.

Аляксей Навальны і ягоны брат Алег абвінавачваюцца ў крадзяжы 26 млн рублёў у кампаніі "Іў Рашэ" і больш за 4 млн рублёў у фірмы "Шматпрофільная працэсінгавая кампанія". Аляксей Навальны знаходзіцца пад хатнім арыштам, ягоны брат - пад падпіскай аб нявыездзе. 19 снежня пракуратура запатрабавала асудзіць Навальнага на 10 гадоў пазбаўлення волі. Абвяшчэнне прысуду адбудзецца 15 студзеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках