7 траўня 2024, aўторак, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага студэнта абвінавачваюць у забойстве суседа з інтэрнату

3
Віцебскага студэнта абвінавачваюць у забойстве суседа з інтэрнату

21-гадовага студэнта Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны абвінавачваюць у забойстве.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ўправе Следчага камітэта Віцебскай вобласці.

"У дачыненні да абвінавачанага абраная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту", - удакладнілі ў СК.

Як паведамлялася раней, раніцай 22 снежня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў інтэрнаце адной з вышэйшых навучальных устаноў Віцебска знойдзены труп 24-гадовага студэнта.

"На падставе дэталёвай ацэнкі сабраных у выніку правядзення першапачатковых следчых і аперацыйна-вышуковых дзеянняў выяўлена, што 21-гадовы студэнт, які жыве ў адным пакоі студэнцкага інтэрната з забітым, падчас сваркі, што ўзнікла пасля супольнага распівання трункаў, нанёс яму множныя ўдары рукамі і нагамі, ад якіх апошні памёр на месцы", - адзначылі ў абласным упраўленні СК.

Цяпер расследаванне ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкулу 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Беларусі працягваецца. Следствам праведзеныя вочныя стаўкі, дапытаныя сведкі, прызначаны шэраг судовых экспэртыз.

"Пры расследаванні крымінальнай справы асобная ўвага надаецца прычынам і ўмовам, якія спрыяюць учыненню азначанага злачынства. Следчымі старанна вывучаюцца правілы ўнутранага распарадку студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце, асоба абвінавачанага, а таксама якім чынам ва ўстанове адукацыі праводзілася выхаваўчая і прафілактычная праца са студэнтамі", - праінфармаваў ва УСК Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках