7 траўня 2024, aўторак, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карты «Яндэкса» абнавілі здымкі беларускіх гарадоў

Сэрвіс «Яндэкс. Карты» абнавіў здымкі гарадоў і вёсак Беларусі ў рамках снежаньскіх правак паводле заўваг карыстальнікаў.

Фота з космасу абнавіліся для Гародні, Скідзеля і вялікай колькасці населеных пунктаў Гарадзенскага раёна. Таксама абнаўленне закранула Ліду, з'явіліся здымкі Шчучына. На сёння гэта самыя актуальныя спадарожнікавыя фатаграфіі рэгіёну, піша «Блог Гродно».

Хутчэй за ўсё, фатаграфіі абласнога цэнтра зробленыя 4 ці 5 кастрычніка 2014, таму ў нас ёсць магчымасць успомніць вельмі цёплую мінулую восень, размаляваць цэнтральную частку горада.

Яшчэ прыкметныя сляды летніх спаборніцтваў у дрыфце і драгрэйсінгу ў аэрапорце Абухава.

Ля рынку «Карона» адкрылася дадатковая паркоўка, інфармацыя аб якой з'явілася яшчэ ў верасні.

У пачатку кастрычніка на праспекце Кляцкова з'явілася «кішэня» для развароту і павароту налева даўжынёю ў 200 метраў.

3 кастрычніка ў Гародні запрацавала яшчэ адная безкантактная мыйка.

А гэта традыцыйныя суботнія чэргі ў Брузгах і забітыя паркоўкі вакол Скідзельскага рынку.

Нарэшце ва ўсіх гарадзенцаў з'явілася магчымасць зазірнуць на Альшанку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках