7 траўня 2024, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Ранальду падарыў хлопчыку, што выжыў у цунамі, футболку з аўтографам

Футбаліст пазнаёміўся з ім 10 гадоў таму.

Нападнік мадрыдскага "Рэала" і нацыянальнай каманды Партугаліі Крышціяну Ранальду падарыў футболку з аўтографам хлопчыку, які ацалеў падчас цунамі на ўзбярэжжы Паўднёва-Усходняй Азіі ў 2004 годзе, піша "Прессбол".

"Блізу 10 гадоў таму я пазнаёміўся з Мартунісам, што выжыў падчас цунамі ў індыйскім акіяне. Цяпер яму 18. Тады журналісты знайшлі яго на пляжы. Я хачу ўшанаваць памяць загінулых, аддаць належнае мужнасці тых дзяцей, якія выжылі, і падзякаваць усім, хто дапамагаў іх ратаваць", - напісаў партугалец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках