2 траўня 2024, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія палітолагі: Візіты Лукашэнкі і Назарбаева ў Кіеў узгодненыя з Пуціным

5
Расейскія палітолагі: Візіты Лукашэнкі і Назарбаева ў Кіеў узгодненыя з Пуціным

Праз Украіну Захад адгавораць ствараць складанасці беларускаму дыктатару.

Вядомыя расейскія экспэрты не сумняюцца ў адданасці Лукашэнкі Крамлю, перадае тэлеканал НТВ.

«Гэтыя візіты - і Лукашэнкі, і Назарбаева - трэба разглядаць у комплексе з тымі падзеямі, якія адбываліся ў Маскве ў аўторак, а менавіта з пасяджэннем Еўразійскага эканамічнага саюза, - кажа палітолаг Станіслаў Стрэмідлоўскі. - Толькі правераных сяброў і хаўруснікаў (а Маскву, Менск і Астану дамоўнай лініяй лучаць АДКБ, ЕАЭС, СНД) пускаюць у сваё святое святых - новы Цэнтр кіравання нацыянальнай абаронай. У нас агульныя мэты. Таму няма нічога дрэннага ў тым, што нашы сябры з Беларусі і Казахстана спрыяюць урэгуляванню ўкраінскага крызісу. Ёсць у іх і іншыя матывы».

«Прырода візітаў Лукашэнкі і Назарбаева розная, - удакладняе Канстанцін Затулін, дырэктар Інстытута краін СНД. - Лукашэнка паехаў па добрыя стасункі з Захадам, па гарантыі таго, што ў яго ў 2015 годзе з гэтага боку ніякіх інтрыг не будзе. Праз Украіну Захад адгавораць ствараць Лукашэнка складанасці. А Назарбаеў, мне здаецца, паехаў, па-першае, таму, што Назарбаеў мае свой інтарэс у стасунках з Украінай і Захадам, а па-другое, таму, што, мне здаецца, гэтае пытанне Пуцін з Назарбаевым узгаднілі - менавіта для таго, каб Аляксандр Рыгоравіч у гэтым плане не адчуваў сябе адзіным і незаменным».

Нагадаем, 19 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Пятро Парашэнка папрасіў яго аб сустрэчы. Прэзідэнт Украіны пацвердзіў інфармацыю пра візіт беларускага дыктатара ў Кіеў і адзначыў, што ўважае яго за «своечасовы, важны і сімвалічны». Сустрэча ў Кіеве адбылася 21 снежня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках