2 траўня 2024, Чацвер, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад перадазіроўкі наркотыкаў за год загінулі 30 беларусаў

1
Ад перадазіроўкі наркотыкаў за год загінулі 30 беларусаў

За 11 месяцаў 2014 года ў Беларусі ад перадазіроўкі наркатычнымі рэчывамі загінулі 30 чалавек.

Аб гэтым паведамляецца на сайце МУС.

Летась такіх выпадкаў было зафіксавана ўсяго два.

Усяго ж, у сувязі з перадазіроўкай наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў ва ўстановы аховы здароўя наркаспажыўцы дастаўляліся 1219 раз (2013 - 680), з іх непаўналетнія - 201 (2013 - 104).

За названы перыяд было выяўлена 6663 нарказлачынствы (2013 - 4533), у тым ліку звязаных са збытам - 2495 (2013 г. - 1138), з удзелам непаўналетніх учынена 409 нарказлачынстваў (2013 - 106).

Органамі ўнутраных спраў устаноўлены 3701 асоба (2013 - 2549), якія ўчынялі гэтыя злачынствы, з іх за збыт - 578 (2013 - 339)

Была спыненая дзейнасць 44 наркапрытонаў (2013 - 41), перакрыты 38 каналаў пастаўкі і транзіту псіхаактыўных рэчываў, спыненая дзейнасць 12 падпольных наркалабараторый (2013 - 7) і 12 памяшканняў, спецыяльна прыстасаваных для вырошчвання наркараслін (2013 - 29).

Паводле звестак МУС, да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя аперацыі з насеннем маку прыцягнутыя да адказнасці 156 асоб, накладзена штрафаў на суму больш за 1,7 млрд беларускіх рублёў, канфіскавана 14 аўтатранспартных сродкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках