2 траўня 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парку Горкага ўсталявалі помнік мінеральнай вадзе

9
У парку Горкага ўсталявалі помнік мінеральнай вадзе

У сталічным парку імя Горкага з'явілася новая славутасць - помнік першай крыніцы мінеральнай вады «Мінская-4».

Урачыстая цырымонія адкрыцця гэтага вытанчанага манумента атрымалася на рэдкасць душэўнай і пазнавальнай. Бо ўдзельнічалі ў ёй не толькі прадстаўнікі адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы, Менскага завода безалкагольных напояў (МЗБН). Дзеля гэтай падзеі прыехалі з Масквы сын і ўнук знакамітага геолага Герасіма Васільевіча Багамолава, якому мы абавязаны адкрыццём не толькі «Мінскай-4». Упершыню складзеная ім геалагічная карта мільённага маштабу тэрыторыі Беларусі стала падставай для адкрыцця ў будучыні радовішчаў калійных соляў, нафты, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Усе мы ведаем, што сёння мінеральная вада «Мінская-4» разліваецца там, дзе здабываецца са свідравіны - на тэрыторыі Менскага завода безалкагольных напояў. Але яе гісторыя пачынаецца ў 1929 годзе, калі малады навуковец, будучы акадэмік Герасім Багамолаў адкрыў на глыбіні 410 метраў унікальную сваімі ўласцівасцямі падземную крыніцу. Дакладна на гэтым месцы ў парку Горкага сягоння і ўсталяваны помнік з фрагментам той самай свідравіны.

- Я спытаў у бацькі на прыканцы ягонага жыцця, што для яго было самым выбітным момантам, - распавёў Юрый Герасімовіч Багамолаў, вядомы расейскі вучоны-гідралогіі. - А ён быў вучоным з сусветным імем, ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі гідралагічных навук, членам-карэспандэнтам геалагічных таварыстваў Бельгіі і Францыі, намеснікам міністра геалогіі СССР. Але ён нічога гэтага нават не згадаў. «Першая вадзіца», - адказаў ён на маё пытанне.

Легендарная мінеральная вада «Мінская-4» адрозніваецца ўмеранай прыроднай мінералізацыяй і збалансаваным складам соляў і мінералаў. Гэта дазваляе спажываць яе рэгулярна для агульнага аздараўлення арганізма, а таксама для лячэння і прафілактыкі захворванняў, звязаных са стрававальнай сістэмай і абменам рэчываў.

Не дзіўна, што за многія гады папулярнасць «Мінскай-4» так і не зацямнілі канкурэнты. Яна не раз ганаравалася перамогамі на розных прэстыжных конкурсах, але ўзнагарода, атрыманая зусім нядаўна, - асабліва дарагая. «Мінская-4» - пераможца прэміі «Народная марка - 2015», у якой усе вырашаюць спажыўцы, аддаючы свае галасы за лепшыя прадукты. А тое, што ўвекавечылі «Мінскую-4» адразу па слядах гэтай падзеі - проста прыемнае супадзенне. Яна прайшла доўгі шлях, каб заняць сваё месца ў гісторыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках