3 траўня 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Онлайн-рэліз «Інтэрв'ю» прынёс Sony $15 мільёнаў

2
Онлайн-рэліз «Інтэрв'ю» прынёс Sony $15 мільёнаў

Улады КНДР прыгразілі нанесці ўдар па ЗША ў выпадку паказу фільма.

Скандальная камедыя "Інтэрв'ю", першапачаткова знятая з пракату ў кінатэатрах пасля хакерскіх нападаў і пагрозаў Пхеньяна, стала самым папулярным фільмам Sony Pictures у інтэрнэце за першыя дні пасля афіцыйнага рэлізу, паведамляе BBC.

За чатыры дні фільм, які быў размешчаны ў ЗША і Канадзе на сэрвісах YouTube, Play, Xbox Video і спецыяльна створаным вэбсайце, купілі ці ўзялі напракат онлайн больш за 2 млн разоў.

Выручка Sony Pictures такім чынам склала 15 млн даляраў.

Пры гэтым яшчэ не падлічаны даходы з продажаў камедыі на сайце iTunes, дзе фільм быў размешчаны пасля нядаўняй угоды Sony з Apple.

Першапачаткова планавалася, што новая камедыя выйдзе на экраны трох тысяч кінатэатраў 25 снежня.

Sony Pictures хацела адмовіцца ад пракату карціны праз магутныя кібератакі на серверы кінакампаніі, за якой, як мяркуюць спецслужбы, стаялі паўночнакарэйскія ўлады.

Многія кінатэатры ў ЗША спачатку не хацелі дэманстраваць фільм, але затым усё ж пастаноўлена было выпусціць "Інтэрв'ю" у абмежаваны пракат.

У фільме "Інтэрв'ю" распавядаецца пра тое, як два амерыканскія журналісты, якіх гуляюць Джэймс Франка і Сэт Роген, дамагаюцца інтэрв'ю з Кім Чэн Ыном.

Аднак ЦРУ, даведаўшыся пра гэта, звяртаецца да журналістаў з ідэяй забіць паўночнакарэйскага лідэра.

Улады КНДР прыгразілі нанесці ўдар па ЗША ў выпадку паказу фільма.

Сэрверы кампаніі Sony падпалі пад кібератакі, у выніку якой была ўскрытая перапіска работнікаў кампаніі і выкладзеныя ў сетку яшчэ афіцыйна не выпушчаныя фільмы.

Пастанова кінакампаніі прыпыніць выпуск фільма сур'ёзна крытыкавалася з боку амерыканскай грамадскасці, у тым ліку прэзідэнта Барака Абамы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках