2 траўня 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр і еўра рэзка падаражэлі ў Расіі

5
Даляр і еўра рэзка падаражэлі ў Расіі

Курс еўра узляцеў да 72 расійскіх рублёў, даляра - да 59.

У першыя хвіліны таргоў на Маскоўскай біржы кошт даляра і еўра вырас сёння больш чым на 2 руб, а ўжо праз паўгадзіны еўра падаражэў амаль на 6 руб, а даляр - на 5 руб, піша РБК.

На максімуме курс даляра падняўся да адзнакі 59,005 руб, што на 5,001 руб вышэй за ўзровень закрыцця таргоў 26 снежня. Курс еўра вырас на піку да 71,99 руб, што на 5,9905 руб вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

«На валютным рынку будзе прыкметная высокая зменлівасць праз нізкі аб'ём таргоў. Пры гэтым ціск на курс рубля будуць аказваць тыя ж фактары, што і на фондавы рынак. Больш за тое, да іх дадасца яшчэ і негатыўны эфект ад нізкіх коштаў на нафту», - заявіў перад адкрыццём таргоў на Маскоўскай біржы аналітык ІХ «Фінам» Цімур Нігматулін.

Да 10:40 кошт еўра складаў 70,01 руб/еўра, што на 4,0105 руб вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга гандлёвага дня, кошт даляра - 57,5265 руб, што на 3,5225 руб вышэй за ўзровень закрыцця пятнічных таргоў.

Афіцыйны курс даляра ЗША да рубля, усталяваны Банкам Расеі з 27 снежня 2014 года, складае 52,0343 руб/дал, курс еўра - 63,5131 руб/еўра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках