2 траўня 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзю Вярхоўнага суда застрэлілі на паляванні

39
Суддзю Вярхоўнага суда застрэлілі на паляванні

Следчы камітэт разбіраецца ў абставінах гібелі суддзі Вярхоўнага Суда Віктара Ракіцкага.

У мінулую суботу разам з некалькімі жыхарамі Менскай вобласці суддзя знаходзіўся на паляванні, падчас якога атрымаў агнястрэльнае раненне ад якога памёр на месцы, паведамілі charter97.org у прэс-службе СК.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці праз неасцярожнасць) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падчас расследавання праведзены шэраг следчых дзеянняў, у тым ліку агляд месца здарэння, канфіскавалі дакумэнты на права палявання, якія адпавядаюць устаноўленым правілам. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

Папярэдняе расследаванне ажыццяўляе галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках