2 траўня 2024, Чацвер, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя імаверныя абломкі ў зоне пошукаў малайзійскага авіялайнера

Знойдзеныя імаверныя абломкі ў зоне пошукаў малайзійскага авіялайнера

Аўстралійскія пілоты выявілі нейкія аб'екты на вадзе ў зоне пошукаў зніклага лайнера А-320 авіякампаніі Air Asia.

Пра гэта паведаміў у Джакарце адзін з кіраўнікоў ВПС Інданезіі Дві Путранта. Раней улады краіны вылучалі ў якасці асноўнай версіі, што самалёт упаў у ваду, паведамляе РБК.

З ягоных слоў, паведамленне прыйшло ад экіпажа аўстралійскага самалёта Orion, які ўдзельнічае ў пошукава-выратавальнай аперацыі. Як паведамляе The Australian, на паверхні вады ў гэтым раёне заўважаныя ў тым ліку і алейныя плямы.

Раніцай 28 снежня над Інданезіяй знік самалёт Airbus 320-200 малайзійскай авіякампаніі AirAsia. Ён ляцеў рэйсам QZ8501, і знік з экранаў радараў а 06:17 паводле мясцовага часу (02:17 мск). Гэта адбылося праз 42 хвіліны пасля вылету самалёта з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур. Гэта ўжо трэцяе буйное здарэнне з малазійскай авіякампаніяй. У сакавіку 2014 года ў небе знік самалёт Boeing 777 авіакампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Куала-Лумпура ў Пекін. Знайсці яго не змаглі. 17 ліпеня самалёт той жа авіакампаніі, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты над тэрыторыяй Данецкай вобласці.

Як распавёў Путранто, імаверныя абломкі самалёта знойдзены за 160 кіламетраў на поўнач ад выспы Калімантан. Гэта прыкладна за 1120 кіламетраў ад месца, дзе экіпаж самалёта апошні раз выходзіў на сувязь. Апошні факт прымусіў інданэзійскага маршала авіяцыі з асцярожнасцю казаць пра тое, ці атрымалася сапраўды знайсці зніклы самалёт.

Раней кіраўнік інданэзійскіх ратавальнікаў Бамбанг Саелістые заявіў, што асноўная версія, якую разглядаюць улады, заключаецца ў тым, што самалёт ляжыць на марскім дне. З ягоных слоў, пра гэта кажуць розныя ускосныя звесткі, у тым ліку апошнія атрыманыя каардынаты лайнера.

Пацвердзіў версію Саелістыя і кіраўнік Нацыянальнага агенцтва Інданэзіі ў бяспецы на транспарце Татанг Курніадзі. З ягоных слоў, той факт, што не працуе аварыйны сігнал зніклага лайнера, сведчыць аб тым, што самалёт альбо зваліўся ў ваду, альбо разбіўся ў гарах.

Раней прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбот ужо прапанаваў не параўноўваць знікненне A320 са згубай Boeing 777 малайзійскіх авіяліній сёлета 8 сакавіка. «Тут няма ніякай таямніцы. Было дрэннае надвор'е, і ён проста ўпаў», - заявіў кіраўнік урада.

На борце A320 знаходзіліся 155 пасажыраў і 7 сябраў экіпажа. Апошні раз самалёт выходзіў на сувязь раніцай у суботу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках