3 траўня 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Галодны і злы сусед - гэта дрэнна

5
Даля Грыбаўскайтэ: Галодны і злы сусед - гэта дрэнна

Прэзідэнта Літвы турбуе тое, што адбываецца ў Расеі і Беларусі.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў пятніцу заявіла ў інтэрв'ю службе навінаў літоўскага тэлеканала LNK, што ніхто не жадае Расеі зла, але дыялог магчымы толькі тады, калі Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць, піша ru.delfi.lt.

"Бяда на самай справе тычыцца ўсіх: калі пачынаюцца вайсковыя дзеянні, калі пачынаецца напружанне, і калі адна краіна пачынае паводзіць сябе агрэсіўна ў дачыненні да іншай, суседняй краіне - гэта бяда. І вядома, калі адна краіна не адчувае сябе ў бяспецы і спрабуе гэтую сваю небяспечнасць выплюхнуць праз падвышэнне ўласнай агрэсіі, праз анэксію тэрыторыі, праз вайну, без сумневаў - гэта бяда для ўсіх. І галодны, злы сусед, несумненна, гэта дрэнна, і тыя цяжкасці, якія пачынаюцца ў нашых суседзяў - не толькі ў Расеі, але і ў Беларусі - гэта турбуе нас. І ўжо дакладна ніхто не жадае зла нашым суседзям і гэтым краінам, таму Еўропа, і мы гатовыя заўсёды пакінуць дзверы адкрытымі для дыялогу. Але дыялог магчымы толькі тады, калі агрэсія завершыцца, калі Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць", - сказала Грыбаўскайтэ.

На пытанне аб тым, як яна бачыць будучыню Украіны, прэзідэнт адказала, што цяпер для гэтай краіны важна зноўку пачаць арыентацыю на Захад, а Еўразвязу - дапамагчы ёй гэта зрабіць.

"Сама Украіна прыняла пастанову менавіта галасаваннем уласных людзей на вуліцах - менавіта жыхары Украіны павярнулі краіну на Захад, урад спрабуе гэта рабіць, але гэта доўгі, балючы і вельмі складаны шлях. Еўразвяз і мы, Літва, гатовыя дапамагчы гэтаму народу, бо сённяшняя Украіна змагаецца не толькі за сябе і за ўласную тэрытарыяльную цэласнасць, не толькі за ўласную свабоду, але і за свабоду ўсёй Еўропы - за свабоду ўсіх нас таксама. Таму танней і прасцей для нас дапамагчы Украіне, чым потым магчыма рабіць гэта і на тэрыторыі сваёй краіны", - сказала прэзідэнт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках