3 траўня 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі заблакавалі электронную пошту Gmail

У Кітаі заблакавалі электронную пошту Gmail

Праблемы з доступам пачаліся ўжо даўно, але апошнімі днямі доступ да многіх адрасоў быў проста адключаны без папярэджання.

Паштовы сэрвіс Google Gmail заблакаваны на тэрыторыі Кітая з мінулай пятніцы, пасля некалькіх месяцаў збояў. Кітайскія праваабаронцы ўпэўненыя, што ў гэтым вінаватыя ўлады краіны, што спрабуюць увесці такім чынам цэнзуру, піша Reuters.

"Я думаю, што ўрад проста спрабуе прадоўжыць працу ў ліквідацыі прысутнасці кампаніі Google у Кітаі", - сказаў прадстаўнік GreatFire.org.

На ягоную думку, падобная мера змушае карыстальнікаў перайсці на іншыя даступныя паштовыя сэрвісы, чаго і дамагаюцца ўлады Кітая, паведамляе ТАСС.

Кітай неаднаразова рабіў спробы ўзмацнення цэнзуры ў інтэрнэце, у прыватнасці, з чэрвеня кампанія Google адчувала ціск з боку кітайскіх уладаў. Паводле статыстыкі сэрвісаў Google, за гэты час значна скараціўся трафік у відэахостынгу YouTube і пошукавай сістэме Google. Аднак у кампаніі запэўніваюць, што ніякіх праблем з іх боку няма.

Раней у Кітаі быў заблакаваны доступ у сацсетку Instagram. Акрамя таго, урад наклаў забарону на выкарыстанне аперацыйнай сістэмы Windows 8 у дзяржустановах і рэгулярна праводзіць ператрусы ў офісах кампаніі Microsoft.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках