3 траўня 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пашыраць сетку платных дарог

3
У Беларусі пашыраць сетку платных дарог

Сетку платных дарог у Беларусі плануецца пашырыць да восені 2015 года.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства транспарту і камунікацый.

«Чарговае пашырэнне сістэмы BelToll чакаецца бліжэй да восені. Былі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі «Капш». Мы дамовіліся да пачатку лютага падпісаць нарматыўны акт, у якім будзе агаворана, якія канкрэтна ўчасткі дарог гэта закране і якая будзе працягласць платных аўтамагістраляў», - распавялі ў Мінтрансе.

Прынамсі, у сістэму BelToll мяркуецца ўключыць участак Жлобін-Гомель аўтамагістралі М5, участкі першай катэгорыі трасы Менск-Мікашэвічы Р23.

Прадстаўнікі Мінтранса звярнулі ўвагу, што ў снежні быў падпісаны акт уводу ў эксплуатацыю рэканструяванага ўчастка дарогі М5 паміж Гомелем і Жлобінам. У лістападзе рух там быў адкрыты ў тэставым рэжыме. Гаворка ідзе пра больш чым 90 кіламетраў абноўленай трасы, дзе цяпер можна рухацца па чатырох палосах (па двух у кожным кірунку). На рэканструкцыю аб'екта прыцягваліся сродкі кітайскага Эксімбанка.

BelToll (электронная сістэма збору платы за праезд, якая заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях) уведзеная ў камерцыйную эксплуатацыю 1 жніўня 2013 года. З 1 жніўня гэтага года працягласць сеткі платных дарог у Беларусі павялічылася да 1189 км. У яе былі ўключаныя некаторыя ўчасткі аўтатрас М5 Менск - Гомель, М6 Менск - Горадня, М7 Менск - мяжа з Рэспублікай Літва і Р1 Менск - Дзяржынск.

Уладальнікам электроннай сістэмы з'яўляецца ДУ «Белаўтастрада». Кіруе працай BelToll у Беларусі кампанія-аператар ЗТАА «Капш Тэлематыка Сервісіз», у задачы якой уваходзяць забеспячэнне належнага функцыянавання сістэмы і ажыццяўленне ўсіх неабходных функцый, звязаных з яе дзейнасцю. Кантралюе спагнанне збораў на платных аўтамагістралях ГУ «Транспартная інспекцыя».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках