2 траўня 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даўжнікі па камуналцы могуць сустрэць Новы год без святла

1
Даўжнікі па камуналцы могуць сустрэць Новы год без святла

На выходных у сацыяльных сетках з'яўляліся паведамленні ад абураных менчукоў, якім без прычын і папярэджанняў у кватэрах адключылі святло.

У спісе пацярпелых выявіліся адразу некалькі дзясяткаў гараджан з розных раёнаў сталіцы. «Комсомольская правда в Беларуси» паспрабавала разабрацца ў сітуацыі.

- Адключэнне ад камунальнага абслугоўвання - жорсткая, але ўжо не новая мера. І ўжываецца яна толькі ў дачыненні да даўжнікоў па камунальных плацяжах, - тлумачыць намеснік генеральнага дырэктара ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Аляксей Герасімчык. - Але гэта не значыць, што за пару дзён пратэрміноўкі да вас могуць прыйсці і адключыць святло. Згодна з беларускім заканадаўствам адключыць электрычнасць супрацоўнікі ЖЭСа могуць толькі пасля двух месяцаў запазычанасці за камунальныя плацяжы з непаважлівых прычынах. І толькі ў тым выпадку, калі аб адключэнні спажыўца папярэдзілі за 5 дзён - заказным лістом, пад распіску. Гэты час уласнікам кватэр даецца, каб яны змаглі выплаціць запазычанасць. Яшчэ адзін важны нюанс: пісьмовае папярэджанне павінна быць за подпісам кіраўніка арганізацыі, якая прадстаўляе камунальныя паслугі, заверанае пячаткай і ўтрымліваць падрабязныя звесткі аб запазычанасці па канкрэтных відах паслуг.

Дарэчы, адключыць за нявыплату могуць не толькі святло, але і іншыя паслугі. Да прыкладу, каналізацыю. Мера гэтая даволі дарагая, ужываюць яе толькі ў крайніх выпадках, затое вельмі эфектыўная. Спецыяльны прыбор «Спрут» запускаюць у каналізацыйны стаяк і такім чынам закаркоўваюць увод праблемнай кватэры ў агульную каналізацыю. Каб адключыць кватэру даўжніка ад агульнага стаяка работніку ЖЭСа не абавязкова нават заходзіць у праблемную кватэру, пры гэтым ніякай нязручнасці суседзям па стаяку такая аперацыя не прычыняе. Як прызнаюцца самі жэсаўцы, дастаткова абясточыць такім чынам адну-дзве кватэры ў раёне, як усе тут жа спраўна пачынаюць плаціць па рахунках.

Як выправіць сітуацыю?

Калі страшнае ўжо адбылося і святло ў кватэры ўжо адключылі, прыйдзецца цалкам выплаціць суму запазычанасці, налічаную пеню плюс аплаціць паслугі падлучэння электрычнасці. Аднавіць камунальныя паслугі паводле закона павінны на працягу двух дзён пасля прадстаўлення ў ЖЭС чэкаў аб поўнай аплаце за камуналку. Дарэчы, пеню за пратэрміноўку рахункаў па жыроўцы ў новым годзе, хутчэй за ўсё, падвысяць. Калі сёння за кожны дзень нявыплаты набягае 0,3% ад агульнай сумы запазычанасці, то ў наступным годзе штрафаваць плануюць на 3% у дзень. Прапанову камунальнікаў ужо разглядаюць у вярхах.

Толькі лічбы

На 1 снежня агульная запазычанасць менчукоў за камунальныя паслугі склала 7 млрд 704,9 млн рублёў. Усяго па рахунках завінаваціліся 22236 уладальнікаў сталічных кватэр. З іх два і больш за месяц камуналку не плацяць 2989 менчукоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках