3 траўня 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі адразу 37 караблёў Візантыйскай імперыі

1

Гістарычная знаходка была зробленая каля Стамбула.

Аб гэтым піша часопіс Live Science, які апублікаваў артыкул турэцкага вучонага Кемаля Пулака, піша gazeta.ru.

Ён распавядае аб археалагічнай знаходцы ў мястэчку Енікапі, каля Стамбула. Падчас раскопак, пачатых яшчэ ў 2004 годзе, даследчыкам удалося выявіць рэшткі 37 караблёў часоў Візантыйскай імперыі.

Кемаль Пулак распавядае, што раней візантыйскія караблі былі вядомыя вучоным толькі дзякуючы апісанням, якія захаваліся ў гістарычных крыніцах. Рэшткі 37 драўляных судоў, са слоў спецыялістаў, захаваліся вельмі добра, і змогуць многае расказаць пра тое, як візантыйцы будавалі караблі.

Судны датуюцца V-XI стагоддзямі. Артыкул у Live Science апісвае 8 караблёў, чый узрост складае ад 1300 да 1000 гадоў. Шэсць караблёў перамяшчаліся выключна дзякуючы ветразям, іх даўжыня складае ад 8 да 14,7 метраў, два судны былі галерамі, і іх памер не перавышаў 2,5-5 метраў. Археолагі адзначаюць, што караблі будаваліся двума спосабамі: першы заключаецца ў тым, што спачатку будуецца абшыўка судна, якая затым умацоўваецца каркасам, а ў другім выпадку, наадварот, майстраваўся драўляны «шкілет» судна, які затым абшываўся дошкамі корпуса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках