2 траўня 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караткевіч загучаў па-французску (Аўдыё)

Група Karpatt з Парыжа выканала песню «Le chêne d'hiver» («Зімовы дуб»).

Сумесны праект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала Tuzin.fm працягваецца. Другая песня «Глабальнай перазагрузкі» - песня «Le chêne d'hiver» на словы Уладзіміра Караткевіча, якую выканала група Karpatt з Парыжа, паведамілі charter97.org у кампаніі.

Французы ахвотна адгукнуліся на прапанову пакласці на музыку беларускі верш у перакладзе. «Гэта проста выдатная ідэя - аб'яднаць людзей з розных краін, адкрыць ім нешта новае і даць магчымасць падзяліцца сваім, напрыклад, праз паэзію, якая выдатна гучыць на якой заўгодна мове!» - Кажа аўтар песень, гітарыст і вакаліст гурту Фрэд Рола. Пераклад верша Уладзіміра Караткевіча «Зімовы дуб» на французскую мову зрабіла Ларыса Гіймэ. Гэта не першая такая праца для яе: у творчым багажы перакладчыцы і п'еса Янкі Купалы «Тутэйшыя», і п'есы сучасных беларускіх драматургаў. Французскія музыкі выкарыстоўвалі са згоды Лявона Вольскага асноўную тэму клавішных з арыгінальнай версіі песні на гэтыя словы, запісанай для нявыдадзенага праекту на вершы Караткевіча. Гармонія куплетаў, рытм ударных, баса і кантрабаса належыць Karpatt.

«Вядома ж, цяпер для мяне дуб будзе не толькі зялёным, але і зімовым, - усміхаецца Фрэд Рола і дадае: - Паэзія Караткевіча вельмі прыгожая і вобразная, яна здаецца пяшчотнай з вельмі чулай натуралістычнай метафарай». Музыкі збіраюцца выконваць гэты твор на сваіх канцэртах і мараць выканаць яго ў Беларусі. Дарэчы, парыжане ў нас былі ўжо тройчы, і ўспаміны засталіся прыемныя: «Беларусь - краіна з раскошнай прыродай і чароўнымі лясамі. Нас тут здзівіла перш не ўтаймаваная лютасць людзей, якія бясконца здольныя дзяліцца сваімі пачуццямі з сапраўднай глыбінёй. Беларусаў з французамі як раз аб'ядноўвае гэта ўласцівасць - прыхільнасць пачуццям, музыцы і эмацыйнасці. А яшчэ ў вас вельмі кранальныя народныя песні», - кажа Фрэд ад імя ўсёй сваёй групы. Акрамя яго ў Karpatt уваходзяць Гаэтан Лера (гітара) і Эрве Жэгуса (кантрабас). Яны разам спяваюць з 2002 года. Працуюць у жанры класічнай французскай песні, запісалі пяць студыйных альбомаў і адзін канцэртны, маюць пастаянныя гастролі па ўсёй Еўропе, Азіі і Афрыцы.

Твор «Le chêne d'hiver» у арыгінале называецца па першаму радку - «Страціў лес свой зімні чуб...» Уладзімір Караткевіч напісаў яго 21 лістапада 1981 года, а выйшла верш у пасмяротным зборніку аўтара «Быў. Ёсць. Буду» (1986).

Праект «Global Reload» праводзяць грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал Tuzin.fm. Ён з'яўляецца лагічным працягам праектаў «Тузін.Перазагрузка» і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» і мае на мэце як падняць цікавасць да сваёй культуры сярод беларусаў, так і пазнаёміць з беларускай культурнай спадчынай замежную аўдыторыю.

Karpatt - Le chêne d'hiver (poème Uladzimir Karatkievič, traduit du biélorusse par Larissa Guillemet)

La forêt perdit son toupet d'hiver,

Elle dépensa ses feuilles jusqu'à la dernière.

Il reste, il reste seul habillé,

Derrière les fenêtres le chêne rouillé.

Le chêne frileux, le chêne pingre,

Il réchauffe ses branches avec ses fringues.

Le vent ébouriffe, ébouriffe et remue

Le jaune chêne d'hiver.

Le vent hurle dans des centaines de conduits,

Il lance dans les fenêtres la neige et la pluie.

Reste avec moi, reste avec moi jusqu'au mois de mai

Mon frère, le chêne rouillé.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках