2 траўня 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Ваеннае становішча ва Украіне ўвядуць у выпадку маштабнай агрэсіі

5
Парашэнка: Ваеннае становішча ва Украіне ўвядуць у выпадку маштабнай агрэсіі

Прэзідэнт Украіны дапускае ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча.

Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў падчас выніковай прэс-канферэнцыі, паведамляе УНІАН.

«У нас ёсць дакладны план што да дзеянняў у выпадку выхаду з мірнага плана і працягу маштабнай агрэсіі. Ваеннае становішча будзе ўведзенае неадкладна, нас нішто не стрымлівае, каб мы дзейнічалі эфектыўна, у нас гатовае заданне для кожнага кіраўніка, для кожнага міністра і для кожнага губернатара», - заявіў ён.

Раней сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў адзначыў, што пастанова аб увядзенні ваеннага становішча будзе рыхтавацца ў тым выпадку, калі Расея як агрэсар заблакуе мірныя ініцыятывы прэзідэнта Украіны, і разбурыць фармат развязання мірным шляхам той канфліктнай сітуацыі, якую яны і стварылі. «У выпадку, калі мірны фармат, перамоўны фармат не дасць выніку, у нас не будзе іншай альтэрнатывы ўвядзенню ваеннага становішча і іншых адпаведных дзеянняў», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках