2 траўня 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд братам Навальным вынесуць да Новага года

4
Прысуд братам Навальным вынесуць да Новага года

Вынясенне прысуду Аляксею і Алегу Навальным паводле «справы «Іў Рашэ» перанесена з 15 студзеня 2015 года на 30 снежня 2014 года.

Пра гэта апазіцыянер паведаміў у панядзелак, 29 снежня, у сваім блогу, піша Lenta.ru.

«Пяць хвілін таму ўсіх нас (адвакатаў, мяне і Алега) апавясцілі, што абвяшчэнне прысуду адбудзецца заўтра, 30 снежня ў 9 гадзін раніцы», - напісаў Аляксей Навальны.

Інфармацыю пра гэта пацвердзіў і адвакат палітыка Вадзім Кобзеў. «Сёння нам патэлефанавала сакратарка суда і паведаміла, што абвяшчэнне прысуду адбудзецца заўтра, 30 снежня, а 09:00 раніцы», - сказаў ён.

Раней абвяшчэнне прысуду паводле справы было прызначанае на 15 студзеня 2015 года. Менавіта да гэтай даты прыхільнікі Навальнага прымеркавалі несанкцыянаваную акцыю пратэсту супраць вынясення прысуду, які яны ўважаюць за палітычна ангажаваны, піша ТАСС.

Апазіцыянер Аляксей Навальны і яго брат Алег абвінавачваюцца ў крадзяжы больш за 26 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ Усход» і яшчэ звыш чатырох мільёнаў рублёў у «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі». Паводле версіі следства, яны стварылі падстаўную кампанію «Главподписка», якая рабіла паслугі ў дастаўцы паштовых адпраўленняў па завышаных коштах. Навальня віну не прызнаюць і сцвярджаюць, што дзейнічалі ў рамках закона.

Аляксей Навальны быў змешчаны пад хатні арышт у лютым 2014 года, пазней тэрмін арышту неаднаразова працягвалі. Алег Навальны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках