3 траўня 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«J: морс» прадставіў відэаверсію «Канцэрту ў аблоках»

1

Беларускі гурт прадставіў відэаверсію свайго канцэрту, які быў выкананы ў пачатку лістапада на вышыні 10 тысяч метраў падчас рэйса Менск-Амстэрдам.

Акцыя была прымеркаваная да 15-годдзя гурту, якое таксама было адзначана ў канцы лістапада канцэртам у сталічным Prime Hall, пішуць «Беларускія навіны».

«Гэта была выдатная прыгода, якая падарыла не толькі пасажырам рэйса, але і нам самім шмат станоўчых эмоцый, - кажа лідар гурту Уладзімір Пугач. - Пры стварэнні відэаверсіі мы хацелі захаваць гэтую атмасферу і таму не сталі спрабаваць нешта палепшыць, паправіць, запісаць нанова. Толькі рэальнае відэа з месца падзей, толькі сапраўдны гук з шумам рухавікоў самалёта і шоргатам мікрафона. Дзякуй усім, хто дапамог нам зрабіць гэты праект!»

У 2015 годзе гурт «J: морс» плануе выпусціць новы альбом. А першы канцэрт калектыву адбудзецца ўжо 14 лютага там жа, у Prime Hall, з праграмай «Грэнландыя».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках