3 траўня 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чычу згуляе ў Матчы зорак КХЛ

Чычу згуляе ў Матчы зорак КХЛ

Форвард менскага «Дынама» Джонатан Чычу прыме ўдзел у Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі.

У панядзелак завяршылася галасаванне акрэдытаваных КХЛ журналістаў, якія вызначалі другія пяцёркі і другіх варатароў зборных Захаду і Усходу для ўдзелу ў сёмым Матчы зорак КХЛ.

Захад: Станіслаў Галімаў (ЦСКА) - Мікіта Зайцаў (ЦСКА), Андрэй Міронаў («Динамо» Мск) - Джонатан Чычу («Дынама» Мн), Арцемій Панарын (СКА) і Войтэк Вольскі («Тарпеда»).

Ўсход: Якуб Коварж («Автомобилист») - Патрык Херсли («Сибирь»), Ілля Нікулін («Ак Барс») - Дзяніс Паршын ("Авангард"), Дзмітрый Кугрышаў («Сибирь»), Найджэл Доўс («Барыс») .

Нагадаем, што раней першыя пяцёркі і варатары Матчу зорак былі абраныя заўзятарамі. Такім чынам, менскае «Дынама» прадставяць Нік Бэйлі і Джонатан Чычу, піша by.tribuna.com.

Матч зорак-2015 адбудзецца ў Сочы 25 студзеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках