2 траўня 2024, Чацвер, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Татарстане прыставы арыштавалі навагоднюю елку

У Татарстане прыставы арыштавалі навагоднюю елку

Супрацоўнікі Упраўлення Федэральнай службы судовых прыставаў Расеі ў Татарстане наклалі арышт на навагоднюю елку, якую жыхар рэспублікі вёз у аўтамабілі дадому.

Як паведамляецца на сайце ўпраўлення, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Ніжнякамску.

Судовыя прыставы праводзілі сумеснае мерапрыемства з супрацоўнікамі ДЗІБДР. Падчас такой акцыі быў спынены аўтамабіль, уладальнік якога, як высветлілася, меў запазычанасць перад банкам у памеры 130 тысяч рублёў. Судовыя прыставы выставілі патрабаванне - альбо пагашэнне доўгу на месцы, альбо арышт аўтамабіля і каштоўнай маёмасці ў ім, піша Lenta.ru.

Такой буйной сумы грошай у спыненага кіроўцы-даўжнiка пры сабе не было, таму пад арышт патрапілі аўтамабіль, відэарэгістратар, радар-дэтэктар і навагодняя елка.

Усю арыштаваную маёмасць даставілі ў аддзел судовых прыставаў, а бліжэй да вечара туды прыйшоў сам даўжнік, які паспеў пагасіць доўг. Падаўшы прыставу квітанцыі аб аплаце, жыхар рэгіёну забраў назад усё раней канфіскаванае, у тым ліку елку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках