2 траўня 2024, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным блогерам Расеі назвалі Кадырава

2
Галоўным блогерам Расеі назвалі Кадырава

Кампанія «Медиалогия» склала рэйтынг цытуемасці расейскіх блогераў за 2014.

Паводле вынікаў года лідарамі ў чашчыні згадвання ў СМІ сталі Рамзан Кадыраў, Дзмітрый Рагозін і Аляксей Навальны, піша Lenta.ru.

Блогі Кадырава расейскія СМІ ў гэтым годзе цытавалі часцей за іншых. Таму кіраўнік Чачні перамясціўся з другога месца на першае, пацясніўшы ранейшага лідара рэйтынгу Аляксея Навальнага. Увагу журналістаў прыцягнулі запісы Кадырава аб ходзе спецаперацыі ў Доме друку ў Грозным, паведамленне аб вызваленні журналістаў Lifenews Алега Сідзякіна і Марата Сайчанкі і навіна аб тым, што адзін з лідараў "Ісламскай дзяржавы» Амар аш-Шышані забіты.

Палепшыў сваё становішча ў рэйтынгу і віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, які адзначае Дзень Перамогі ў Прыднястроўе. Увагу журналістаў прыцягнула паведамленне Рагозіна аб тым, што ягоны самалёт не выпускаюць з непрызнанай рэспублікі. «Румынія з патрабавання ЗША закрыла майму борту паветраную прастору, - напісаў віцэ-прэм'ер у Twitter. - Украіна зноў не прапускае. У наступны раз палячу на Ту-160". Дзякуючы сваёй сеткавай актыўнасці Рагозін перамясціўся з пятай на другую пазіцыю ў рэйтынгу.

Аляксей Навальны, наадварот, апусціўся з першага месца на трэцяе. СМІ актыўна цытавалі паведамленне Навальнага аб тым, што муніцыпальны дэпутат Аляксей Лісавенка падаў на яго ў суд за паклёп. Прычынай разбору стаў зноў жа запіс у Twitter, у якім Навальны ахарактарызаваў дэпутата як «наркамана».

Самы імклівы рост у рэйтынгу прадэманстраваў дзіцячы амбудсмэн Павел Астахаў, які падняўся адразу на шэсць пазіцый. Дзякуючы сваім паведамленням у Twitter аб тым, што ўлады Нарвегіі забралі з сям'і грамадзян Расеі яшчэ адно дзіця, Астахаў перамясціўся з дзясятага месца на чацвёртае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках