2 траўня 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламенцкія выбары ў Грэцыі пройдуць 25 студзеня

Парламенцкія выбары ў Грэцыі пройдуць 25 студзеня

Усеагульныя парламенцкія выбары ў Грэцыі прызначаныя на 25 студзеня.

Рашэнне прынятае пасля таго як парламент краіны не змог абраць прэзідэнта падчас трэцяга, фінальнага тура галасавання, паведамляе BBC.

За адзінага кандыдата - былога еўракамісара аховы навакольнага асяроддзя Стаўраса Дымаса прагаласавалі ўсяго 168 дэпутатаў з 300. Каб стаць прэзідэнтам, яму было неабходна набраць 180 галасоў.

Паводле канстытуцыі краіны, цягам дзесяці дзён павінныя быць распушчаныя парламент і прызначаныя датэрміновыя парламенцкія выбары.

Навіна аб тым, што парламент не змог абраць прэзідэнта, прывяла да падзення грэчаскіх фондавых індэксаў: акцыі грэчаскіх кампаній ўпалі на біржы больш чым на 11%. Існуюць асцярогі, што левая партыя "Сірыза", якую, паводле звестак апытанняў грамадскай думкі, цяпер падтрымліваюць большасць грэкаў, зможа ў выніку выбараў узначаліць урад.

Лідэр "Сірызы" Алексіс Цыпрас раней заявіў, што ў выпадку перамогі на выбарах ягоная партыя адмовіцца ад мер жорсткай эканоміі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках