3 траўня 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынга Стар анансаваў новы альбом

Рынга Стар анансаваў новы альбом

Былы барабаншчык The Beatles Рынга Стар заявіў, што ў 2015 годзе выпусціць новы студыйны альбом.

Аб'яву ён зрабіў у відэароліку, апублікаваным на YouTube, піша "Інтерфакс".

"Я скончыў запіс, змікшаваў яго, і ў наступным годзе альбом выйдзе на лэйблу Universal Records", - заявіў ён, не паведаміўшы назву альбома. Ён адзначыў, што ў лютым-сакавіку, магчыма, зноў адправіцца ў тур са сваімі музыкамі, а таксама павіншаваў усіх з Калядамі і Новым годам.

Гэта будзе ўжо 18-ты студыйны альбом Стара. Ягоная апошняя пласцінка, Ringo 2012, выйшла амаль тры гады таму.

Рынга Стар афіцыйна ўвайшоў у склад The Beatles у 1962 годзе. Пасля распаду калектыву ў 1970 годзе ён, як і астатнія ўдзельнікі, пачаў займацца сольнай кар'ерай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках