4 траўня 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук зладзіў стральбу ў гатэлі

11
Мянчук зладзіў стральбу ў гатэлі

Непрацуючы мянчук ударыў ахоўніка па твары дзяржальняй пнеўматычнага пісталета, а затым пачаў страляць.

На шчасце, у выніку стрэлаў ніхто не пацярпеў, пішуць «Менск-навіны».

Як паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, каля 5.00 затрыманаму патэлефанавала знаёмая і распавяла, што ў яе адбыўся канфлікт з супрацоўнікам аховы аднаго з гаіэляў. Прыехаўшы ў гатэль, мужчына спачатку ўдарыў ахоўніка ў твар дзяржальняй пісталета, а затым некалькі разоў стрэліў. Адразу пасля гэтага ён схаваўся з месца здарэння на таксі разам са сваёй знаёмай.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС разам са следчымі раённага аддзела Следчага камітэта (РАСК) высветлілі асобу нападніка. Ім аказаўся нідзе не працуючы 41-гадовы мянчук, які раней быў заўважаны ва ўжыванні наркотыкаў.

Цэнтральным РАСК у дачыненні да грамадзяніна распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (асабліва злоснае хуліганства). Санкцыі гэтай часткі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках