20 траўня 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве тысячы чалавек выйшлі на волю паводле амністыі

1
Дзве тысячы чалавек выйшлі на волю паводле амністыі

У Беларусі завяршылася амністыя, больш за 2 тысячы чалавек вызваліліся па ёй датэрмінова.

"Папраўчымі установамі Дэпартамента выканання пакаранняў МУС завершанае выкананне Закона "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - паведамілі "Інтэрфаксу" ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле звестак установы, усяго за шэсць месяцаў разгледжана пытанне аб прымяненні закона ў дачыненні да 8073 асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі. "Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесеныя пастановы аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання 2027 асуджаных, з якіх 41 - непаўнагадовы", - адзначылі ў ведамстве.

Акрамя таго, скарочаны тэрмін пакарання на адзін год 2494 зняволеным.

"Адмоўлена ў прымяненні амністыі 3552 пазбаўленым волі. Прычыны: наяўнасць пазоваў, злосныя парушэнні парадку адбыцця пакарання", - праінфармавалі ў УІГС.

Таксама, паводле звестак упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС, разгледжанае пытанне аб прымяненні закона ў дачыненні да 4570 асуджаных да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, і іншым мерам крымінальнай адказнасці. Тэрмін пакарання скарочаны на адзін год 1554 такім асуджаным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках