19 траўня 2024, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка можа не трапіць у пасеў Australian Open

1
Азаранка можа не трапіць у пасеў Australian Open

Двухразовая чэмпіёнка Australian Open можа не трапіць у пасеў турніру-2015 у выпадку няўдалага выступу на першым тыдні сезона ў Брысбене.

Экс-першай ракетцы свету Вікторыі Азаранцы, якая цяпер займае 31-е месца рэйтынгу WTA, трэба будзе абарона фіналу Brisbane International (305 ачкоў), і ранняя параза ў Квінслендзе можа пазбавіць яе месца ў Топ-32. Пасеў Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі праводзіцца паводле рэйтынгу пасля першага гульнявога тыдня года, піша by.tribuna.com.

Нагадаем, 25-гадовая тэнісістка прапусціла вялікую частку сезона-2014 праз траўму і апошні турнір правяла ў верасні.

«Брысбен для мяне асаблівае месца з тых часоў, як я перамагла там у 2009. Я ведаю, што склад будзе вельмі моцны, але гэта і ёсць найлепшы пачатак сезону», - цытуе Азаранку афіцыйны сайт WTA.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках