19 траўня 2024, Нядзеля, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка папрасіў банкіраў «перастаць жыраваць»

13
Лукашэнка папрасіў банкіраў «перастаць жыраваць»

Дыктатар запатрабаваў ад Нацбанку перагледзець прыбытковасць банкаўскай сферы і ўраўнаважыць яе з іншымі галінамі эканомікі краіны.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, прадстаўляючы на пасадзе кіраўніка сваёй адміністрацыі Аляксандра Касінца, піша «Інтэрфакс».

«Няхай банкі перастануць жыраваць. Вядома, нашы банкіры жывуць больш сціпла, чым у суседніх дзяржавах. Але ў параўнанні з іншымі галінамі беларускай эканомікі банкаўская сфера мае больш высокія даходы. Такога расслаення не павінна быць», - заявіў ён. - Банкаўская сфера не вырабляе матэрыяльныя каштоўнасці, толькі абслугоўвае рэальную эканоміку».

Правадыр даручыў кіраўніцтву Нацбанку знайсці шляхі развязання гэтай праблемы і запатрабаваў ад адміністрацыі прэзідэнта навесці парадак на фінансавым рынку краіны.

«Наш фінансавы рынак - гэта нешта эфемернае. Навядзіце, калі ласка, тут парадак. Чалавек можа ўкласці грошы ў тавар, валюту, а можа - у акцыі, аблігацыі прадпрыемстваў дзяржавы», - сказаў дыктатар.

Ён падкрэсліў, што такія механізмы спрыяюць звязванню грошай насельніцтва і скарачэнню ўнутранага попыту.

«Гэта адзін са шляхоў звязвання грошай насельніцтва. І прадпрыемствам, і дзяржаве гэта будзе выгадна. Замест таго, каб за банкамі бегаць, прадпрыемствы выпусцяць каштоўныя паперы, збяруць грошы і накіруюць іх на ўласнае развіццё», - сказаў ён.

Прадстаўляючы на пасадзе старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура, правадыр таксама заявіў, што «паўторная дэстабілізацыя эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне недапушчальная», піша БелТА.

«Гэтага ў краіне больш быць не можа. Нават з самых неймаверна складаных сітуацый мы павінны выходзіць годна. Запомніце, гэта ваша, перш за ўсё, зона адказнасці, ваша задача», - сказаў правадыр. - Не дай бог гэта паўторыцца. І меры ў дачыненні да вас будуць прынятыя самыя жорсткія».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках