5 траўня 2024, Нядзеля, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mazda прадэманстравала свой самы маленькі аўтамабіль

2

У базавай камплектацыі аўтамабіль абсталяваны кандыцыянерам і аўдыёсістэмай з двума гучнагаварыцелямі.

Кампанія Mazda прадставіла ў Японіі новае пакаленне кей-кара Carol, якія з’яўляюцца самымі маленькімі аўтамабілямі ў яе мадэльнай лінейцы. Дызайн аўтамабіля практычна цалкам паўтарае Suzuki Alto. У базавай камплектацыі аўтамабіль абсталяваны кандыцыянерам і аўдыёсістэмай з 2 гучнагаварыцелямі, піша «Карэспандэнт».

Пры гэтым, за дадатковую плату машына камплектуецца электрычнымі шклапад'ёмнікамі, нахільным рулявым колам і падагрэвам пярэдніх сядзенняў.

Пад капотам Mazda Carol знаходзіцца 0,66-літровы бензінавы рухавік. Магутнасць матора - 49 к. с. і 58 Нм крутоўнага моманту. Акрамя таго, даступная версія з 52-моцным рухавіком.

Mazda выпускае Carol з 1962 года. З 1989-га мадэль будуецца на платформе Suzuki Alto. Выпуск Carol папярэдняга пакалення ажыццяўляўся з 2010 года.

На ўнутраным рынку машына ўжо паступіла ў продаж. Кошты на навінку пачынаюцца ад 5763 еўра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках