18 траўня 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Расея падпісалі два кантракты на пастаўку электраэнергіі

1
Украіна і Расея падпісалі два кантракты на пастаўку электраэнергіі

Гадавы кантракт уступае ў сілу з 30 снежня і прадугледжвае раўнамерны графік паставак аб'ёмам да 1500 МВт.

Міністр энергетыкі Расейскай Федэрацыі Аляксандр Новак заявіў аб падпісанні двух кантрактаў на пастаўку электраэнергіі з Расеі ва Украіну, паведамляе прэс-служба расейскага ведамства.

"Міністэрства энергетыкі РФ паведамляе аб заключэнні пагаднення паміж "Интер РАО" і "Укринтерэнерго" на экспарт электраэнергіі з ЕЭС Расеі ў аб'яднаную энергетычную сістэму Украіны", - заявіў Новак.

Гадавы кантракт уступае ў сілу з 30 снежня 2014 года і прадугледжвае раўнамерны графік паставак аб'ёмам да 1500 МВт.

"Паралельна ў мэтах надзейнага і бесперабойнага энергазабеспячэння Крыма заключанае другое пагадненне паміж Цэнтрам ажыццяўлення разлікаў і "Укринтерэнерго", - адзначыў Новак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках