6 траўня 2024, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перакінуць у Еўропу 150 адзінак бронетэхнікі

ЗША перакінуць у Еўропу 150 адзінак бронетэхнікі

ЗША ў 2015 годзе збіраюцца размясціць блізу 150 танкаў і бронетранспарцёраў у Еўропе. Каля траціны з іх будуць накіраваныя ў Нямеччыну.

Пра гэта паведаміў камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе Бэн Хаджэс, паведамляе ZN.ua. З ягоных слоў, пастанова пра павелічэнне колькасці бронетэхнікі ў Еўропе была прынятая яшчэ 2 гады таму і не мае дачынення да канфлікту ва Украіне.

Акрамя паставак танкаў і бронетранспарцёраў у навучальныя цэнтры Нямеччыны, разглядаецца таксама магчымасць размяшчэння бронетэхнікі ў Польшчы, Румыніі і дзяржавах Балтыі. Канчатковая пастанова ў гэтым пытанні яшчэ не прынятая, заявіў Бэн Хаджэс.

"Да канца 2015 года ў нас будзе дастаткова тэхнікі, каб абсталяваць бранятанкавую брыгаду, 3 батальёны і выведвальную роту, артылерыйскі штаб і інжынерна-тэхнічны склад", - адзначыў Бэн Хаджэс.

Нагадаем, 26 снежня ў акваторыю Чорнага мора ўвайшоў амерыканскі баявы карабель Дональд Кук, місія якога - "ўмацаванне міру і стабільнасці ў рэгіёне".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках