7 траўня 2024, aўторак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Олівер Стоўн здыме фільм пра «змову ЦРУ» супраць Януковіча

Олівер Стоўн здыме фільм пра «змову ЦРУ» супраць Януковіча

Рэжысёр чатыры гадзіны гутарыў з Януковічам у Маскве.

Олівер Стоўн здыме дакументальны фільм пра былога прэзідэнце Украіны і падзеі на Майдане ў Кіеве ў лютым 2014 года. Як паведаміў рэжысёр на сваёй старонцы ў Facebook, ён чатыры гадзіны гутарыў з Віктарам Януковічам у Маскве, паведамляе BBC.

У запісе Стоўн цытуе неназваных відавочцаў лютаўскіх падзей, уключна з самім Януковічам, якія сцвярджаюць, што да забойстваў і беспарадкаў у цэнтры Кіева маглі быць датычныя заходнія спецслужбы, у тым ліку ЦРУ. "Успомніце змову супраць Чавеса ў 2002 годзе, калі ён быў часова адхілены ад улады пасля таго, як дэманстранты былі абстраляныя загадкавымі стрэлкамі з офісных будынкаў", - піша Стоўн.

Раней Стоўн заяўляў, што не плануе здымаць мастацкі фільм пра прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, але хацеў бы ўзяць у расейскага лідэра інтэрв'ю, каб "паказаць той пункт гледжання, які амерыканцы не хочуць чуць".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках