6 траўня 2024, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на заводзе ў Кітаі: дзесяткі загінулых і параненых

Выбух на заводзе ў Кітаі: дзесяткі загінулых і параненых

У кітайскай гарадской акрузе Фошань на машынабудаўнічым заводзе ў сераду раніцай адбыўся выбух.

Як паведамляе выданне Phoenix, у выніку 17 чалавек загінулі, яшчэ 20 шпіталізаваныя з раненнямі рознай ступені цяжкасці.

На сведчанне відавочцаў, пасля пачатку працоўнага дня на тэрыторыі прадпрыемства адбыліся тры гучныя выбухі, пасля чаго адтуль паваліў густы дым. З аднаго з цэхаў фабрыкі выбухам знесла дах, пашкоджаныя сцены і агароджа. У размешчаных побач будынках ударнай хваляй выбіла шкло, паведамляе ТАСС.

На месца здарэння прыбылі паліцыя і пажарныя. Цяпер тэрыторыя завода ачэпленая, высвятляюцца прычыны інцыдэнту. Працаўнікі завода эвакуяваныя.

Нагадаем, гэта не першы выбух сёлета на заводзе ў Кітаі. Так, у жніўні магутны выбух быў на заводзе, дзе выраблялі колавыя дыскі, у горадзе Куньшань (правінцыя Цзянсу) на ўсходзе краіны. У выніку 65 чалавек загінула, 150 былі параненыя. Завод кампаніі Zhongrong выпускае металічныя дэталі для амерыканскага канцэрна General Motors, а таксама іншых кліентаў.

Як было высветлена, прычынай выбуху стала ўзгаранне металічнага пылу ў цэху па паліроўцы. У момант выбуху ў цэху знаходзілася блізу 200 рабочых. Блізу 40 чалавек загінулі на месцы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках