6 траўня 2024, панядзелак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ноч у Берасці згарэлі дзевяць аўтамабіляў

6

Такога вялікага пажару Берасце даўно не памятае.

Агнём знішчана адразу 9 аўтамабіляў! Мяркуючы з фатаграфій, пажарным прыйшлося не соладка, і працы працягваліся да раніцы.

Як стала вядома парталу "Віртуальны Брэст", 31 снежня 2014 блізу 3 ночы на лінію 101 патэлефанаваў мужчына, і паведаміў аб узгаранні па вул. ГОБК. Да месца пажару былі накіраваныя блізу 10 аўтацыстэрнаў і іншая спецыяльная тэхніка. Гараж, дзе адбывалася гарэнне, належыць "Цэнтру павышэння кваліфікацыі" Берасцейскага аблвыканкама. Пазней высветлілася, што будынак нават не быў абсталяваны пажарнай сігналізацыяй, а ўсяго ў гаражы знаходзілася 13 аўтамабіляў. Праўда, выратаваць удалося толькі некалькі. Пацярпелых няма, агнём знішчаныя не толькі аўтамабілі, але і сам дах будынка гаража.

Прычына пажару высвятляецца. На месцы здарэння працуе аператыўная група МНС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках