7 траўня 2024, aўторак, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт УЕФА прыедзе ў Менск

Прэзідэнт УЕФА прыедзе ў Менск

Мішэль Плаціні наведае сталіцу Беларусі 19 студзеня.

З 18 да 25 студзеня Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» пры падтрымцы Менскага гарадскога выканаўчага камітэта і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» праводзіць 11-ы міжнародны юнацкі турнір сярод зборных да 17 гадоў «Кубак развіцця 2015». 19 студзеня матчы першынства плануе наведаць Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні, паведамляе bff.by.

Традыцыйныя зімовыя спаборніцтвы адбудуцца пад скляпеннямі Менскага футбольнага манежу. У гэты раз акрамя гаспадароў у розыгрышы возьмуць удзел нацыянальныя каманды Чэхіі, Расеі, Украіны, Фінляндыі, Грузіі, Малдовы, Латвіі, Літвы, Японіі, Кітая і Ірана. Нас чакае бескампрамісная барацьба за трафей, бо пяць каманд (Беларусь, Чэхія, Украіна, Расея, Грузія) зусім нядаўна прабіліся ў элітны раунд чэмпіянату Еўропы УЕФА U-17.

У мінулым годзе турнір адзначыў дзесяцігадовы юбілей, а ў розыгрышы ўпершыню ўзялі ўдзел дванаццаць каманд. У якасці генеральнага партнёра выступіў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», які і падарыў спаборніцтваў новую назву.

На сёння больш за ўсё перамог на рахунку нацыянальнай каманды Расеі, якая тройчы здабывала трафей (2008, 2010, 2014), па два разы першымі станавіліся нацыянальныя каманды Беларусі (2006, 2007), Бельгіі (2011, 2013) і Украіны (2009, 2012), а у 2005 годзе не было роўных камандзе Сербіі і Чарнагорыі.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця адбудзецца 18 студзеня а 18:10, а ўжо а 19:00 прагучыць стартавы свісток паядынку Беларусь - Малдова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках