7 траўня 2024, aўторак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў акцыі ў падтрымку Навальнага прысуджаюць да арыштаў

1
Удзельнікаў акцыі ў падтрымку Навальнага прысуджаюць да арыштаў

Суд Масквы арыштаваў на 15 дзён двух удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі на Манежнай плошчы ў падтрымку братоў Навальных, якая прайшла напярэдадні.

«Суд прызнаў Міхаіла Крыгера і Рамана Немучынскага вінаватымі ў непадпарадкаванні супрацоўніку паліцыі і прызначыў ім пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 15 дзён», - паведамілі РІА «Новости» ў прэс-службе суда. Там адзначылі, што на гэты момант у Цвярскі райсуд паступілі толькі гэтыя два матэрыялы з нагоды затрыманых на Манежнай.

Адзін з тых, каму прыйдзецца сустракаць Новы год у СІЗА, - Раман Немучынскі - з'яўляецца даволі вядомай асобай. Ён - шматгадовы ўдзельнік папулярнай гульні «Што? Дзе? Калі?», шматразовы пераможца чэмпіянату Расеі ў гэтай гульні і па «Брэйн-рынгу». Па прафесіі ён - прыкладны матэматык і праграміст, апошняе вядомае месца працы - кампанія «Тинькофф кредитные системы». Затрымліваюць на пратэстных акцыях яго не ўпершыню: вядомы апазіцыянер Аляксей Яшын напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, што ў сакавіку сядзеў з Немучынскім у адной камеры.

Немучынскага і Крыгера прывезлі ў Цвярскі райсуд блізу 12:00 з АУС Мяшчанскі, куды 30 снежня даставілі 26 затрыманых на Манежнай. На 19 з іх склалі пратаколы паводле артыкула 19.3 КаАП і пакінулі на ноч у АУС, паведамляе партал «АУС-інфо».

Але раніцай 31 снежня ў Цвярскім райсудзе, у якім павінны разглядацца ўсе справы затрыманняў на Манежнай, заявілі, што ніякіх судовых разглядаў што да затрыманых на гэты дзень не прызначана. Старшыня суда Солапава сцвярджала, што матэрыялы спраў сёння ў суд не паступяць, і блізу 13:00 сяброў і сваякоў затрыманых выгналі з будынку суду на вуліцу, піша партал.

З ягоных звестак, пазней з АУС Мяшчанскі адпусцілі астатніх затрыманых, суд ім прызначаны на 12 студзеня.

Усяго, паводле звестак таго ж «АУС-Інфа», 30 снежня на Манежнай былі затрыманыя 255 чалавек, на ноч у АУС было пакінута блізу 70 чалавек, аформленых паводле арт.19.3 КаАП («Непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур»), які прадугледжвае адміністрацыйны арышт да 15 дзён. Гэта азначае, што паліцыя мае права трымаць затрыманых паводле гэтага артыкула да 48 гадзін - да суду. Пры гэтым затрыманыя могуць быць адпушчаныя і раней гэтага тэрміну - у такіх выпадках супрацоўнікі паліцыі звычайна просяць падпісаць «абавязацельства аб яўцы ў суд». Сам жа суд можа быць прызначаны на любую дату, тлумачыць партал.

Раніцай 31 снежня затрыманні працягнуліся - забралі, з розных звестак, ад дзевяці да 18 удзельнікаў акцыі, якія правялі ноч у велізарным «ёлачным шары», усталяваным на Манежнай плошчы. Пазней стала вядома, што ўсіх іх адпусцілі з паліцыі без выстаўлення абвінавачвання.

Замаскварэцкі суд у аўторак абвясціў прысуд Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу. Іх прызналі вінаватымі ў крадзяжы сродкаў кампаніі Yves Rocher і «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі». Аляксей Навальны быў прысуджаны судом да трох гадоў і шасці месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам у тры гады. Яго брат Алег атрымаў 3,5 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля пасяджэння суда яго даставілі ў «Бутырку». А яго брат Аляксей апынуўся ў ліку затрыманых на Манежнай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках