7 траўня 2024, aўторак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь абмежавала ўвоз мяса птушкі з РФ

Беларусь абмежавала ўвоз мяса птушкі з РФ

Беларусь часова абмежавала ўвоз птушкі з Рэспублікі Саха (Якуція) Расейскай Федэрацыі.

"Згодна з інфармацыяй Міжнароднага эпізаатычнага бюро (МЭБ) на тэрыторыі Якуціі зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып", - гаворыцца ў паведамленні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Паводле паведамлення дэпартамента, у сувязі з гэтым Беларусь часова абмяжоўвае ўвоз на тэрыторыю краіны з Рэспублікі Саха жывой птушкі, інкубацыйных яек, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пяра, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для перавозкі, утрымання, забою і раздзелкі птушкі, піша "Інтэрфакс".

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнётам, ацёкамі, паразай органаў дыхання, стрававання, якая працякае з рознай ступенню цяжкасці (ад бессімптомнай інфекцыі да цяжкіх генералізаваных формаў сепціцэміі). Эканамічная шкода ад гэтага захворвання вялікая ў сувязі з масавай гібеллю захварэлых птушак, неабходнасцю правядзення жорсткіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках