6 траўня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Макдоналдс» адчыніў першы рэстаран для хіпсцераў

«Макдоналдс» адчыніў першы рэстаран для хіпсцераў

Сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Макдоналдс» адчыніла ў Сіднэі першы рэстаран для хіпсцераў.

Пра гэта паведамляе Foodbeast. Дызайн установы, якая атрымала назву The Corner, выкананы ва ўласным стылі. Адзначаецца, што ў яго афармленні не выкарыстоўваецца фірмовы лагатып сеткі - вялікая жоўтая літара M і іншыя фірмовыя элементы дызайну, піша Lenta.ru.

Меню ўстановы таксама зведала значныя змены ў параўнанні з класічнымі «Макдоналдс». У рэстаране не падаюць бургеры і бульбу фры. Замест гэтага ў меню, якое мяняецца кожны дзень, уключаны некалькі відаў салатаў, карычневы рыс, смажаная курыная грудка па-мараканскі, тушаная свініна, тосты і булачкі. У якасці дэсерту ў The Corner падаюць пудынгі, тарты і пірожныя.

Адзначаецца, што гэта ўжо не першая спроба кампаніі выйсці на новы для сябе рынак. Раней сетка адчыніла ўстановы McCafe, у якіх падаваліся толькі дэсерты і кава. Пры гэтым кошты ў меню ў такіх рэстаранах былі вышэйшыя, чым у класічных «Макдоналдс».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках