7 траўня 2024, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі гурт Crowblack прадэманстраваў кліп пра Майдан і вайну ва Украіне

31 снежня рок-гурт Crowblack прадставіў свой новы кліп на песню The War.

«Трагічныя падзеі ва Украіне прымусілі яшчэ раз звярнуць увагу на тое, што нават у 21 стагоддзі праблемы вайны і ўзброеных канфліктаў застаюцца актуальнымі», - адзначылі музыкі.

З іх слоў, кампазіцыя «The War» распавядае пра тое, што свет, у якім мы жывем, які мы будуем дзеля светлай будучыні нашых дзяцей, азмрочаны гвалтам і канфліктамі.

«Гледзячы на тое, што адбываецца, становіцца відавочным, што калі гаворка заходзіць пра вайну, не можа быць пераможцаў або тых, хто прайграў. Ёсць толькі гвалт і боль страт», - кажуць музыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках