6 траўня 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $56 за барэль

4
Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $56 за барэль

Кошт нафты гатунку Brent на таргах лонданскай біржы ICE абрынуўся ніжэй за $56 за барэль.

Лютаўскі ф'ючэрсны кантракт паводле стану на 15.20 мск патаннеў на 3,35%, да $55,96 за барэль, паведамляе ТАСС.

Раніцай 31 снежня нафта Brent каштавала ніжэй за $57 за барэль, лютаўскі ф'ючэрсны кантракт паводле стану на 11.30 мск патаннеў на 1,7%, да $56,96 за барэль.

Зніжэнне коштаў нафты адбываецца пасля таго, як напярэдадні нафта гатунку WTI (заходнетэхасская светлая) на Нью-Йоркскай таварнай біржы падаражэла на $0,51 (0,95%). Ф'ючэрсныя кантракты на яе пастаўкі ў лютым укладаліся коштам $54,12 за барэль.

Падаражанне паліва, якое бесперапынна таннее на працягу апошніх некалькіх гандлёвых дзён, звязанае з абвастрэннем сітуацыі ў Лівіі і скарачэннем паставак нафты з гэтай краіны. За перыяд з кастрычніка яны скараціліся на 65%, да ўзроўню ніжэйшага за 300 тысяч барэляў у дзень.

"Рынак рэагуе на выкліканую сітуацыяй у Лівіі заклапочанасць, - пракаментаваў сітуацыю вядучы аналітык Price Future Group Філ Флін. - Да таго ж падобна, што (загараджальная) экспартная сцяна ў ЗША зніжаецца. А гэта яшчэ адна прычына падумаць аб кампенсацыі недахопу (энэрганосьбітаў)" .

Нафтаздабываючыя кампаніі ЗША скарачаюць колькасць дзеючых буравых установак на фоне далейшага зніжэння коштаў энэрганосьбітаў, паведаміла раней кампанія Baker Hughes Inc, якая спецыялізуецца на прадстаўленні нафтапрамысловых паслуг.

Паводле яе звестак, за мінулы тыдзень лік буравых установак зменшыўся на 37 - да 1,499 тысяч эксплуатацыйных вышак, у папярэдні тыдзень - на 10, а на тыдзень раней - на 29.

"Трэці тыдзень запар колькасць буравых установак памяншаецца, што з'яўляецца самым буйным іх скарачэннем за перыяд з чэрвеня гэтага года, калі кошты сырой нафты пачалі зніжацца, - адзначыла ў сераду газета The Wall Street Journal.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках