6 траўня 2024, панядзелак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў прапанаваў адхіліць Пуціна ад улады

1
Нямцоў прапанаваў адхіліць Пуціна ад улады

Расея стаіць на парозе вялікіх пераменаў, і ўзмацненне пратэстнага руху ў краіне толькі паскорыць маштабныя змены ў краіне.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» апазіцыйны расейскі палітык Барыс Нямцоў.

«Я ўжо даўно заўважыў, што любыя праваабарончыя акцыі малалікія. Можна доўга вінаваціць суайчыннікаў у бяздушнасці, чэрствасці, блізарукасці або абыякавасці, але факт застаецца фактам.

І на акцыі ў абарону вязняў Балотнай, і на акцыі ў абарону Удальцова, Развазжаева і Навальнага збіраюцца ад сілы некалькі тысяч чалавек. Усё. Гэта мяжа. Я прыйшоў учора, таму што не мог не прыйсці, выдатна разумеючы, што ніякага развароту і змены палітычнага курсу не здарыцца. І ўжо тым больш Майдана ніякага не будзе.

Калі мы хочам пераменаў, то людзям трэба прапанаваць зразумелую, духапад’ёмную палітычную праграму выхаду з крызісу і тупіку, у які нас завёў Пуцін.

Праграма павінная быць прэзентаваная аб'яднанай дэмакратычнай кааліцыяй За еўрапейскі выбар Расеі.

Прапаную палітычную частку праграмы:

1. Адстаўка Пуціна як вінаватага ў палітычным і эканамічным крызісе ў Расеі.

2. Змена Канстытуцыі:

-у частцы абмежавання знаходжання ва ўладзе Прэзідэнта не больш за два тэрміны па 4 гады.

- фарміравання Урада парламентам.

3. Правядзенне свабодных Прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.

4. Спыненне вайны з Украінай, перамовы з яе кіраўніцтвам аб нармалізацыі адносін

5. Аднаўленне адносін з Еўропай і Амерыкай, адмена санкцый у дачыненні да Расеі.

У эканоміцы:

1 Адмова ад дзяржаўнага манапалістычнага капіталізму як вельмі карумпаванай і неэфектыўнай мадэлі гаспадарання.

2. Стаўка на сярэдні клас і малыя і сярэднія прадпрыемствы.

3. Скарачэнне бюракратыі, люстрацыя ў праваахоўнай і судовай сістэме.

4. Перанос падаткаабкладання на сыравінныя кампаніі і зніжэнне падаткаў на несыравінны сектар.

5. Аднаўленне фінансавых праў рэгіёнаў і муніцыпалітэтаў.

6. Скарачэнне вайсковых выдаткаў і выдаткаў на спецслужбы і рост выдаткаў на медыцыну і адукацыю.

Цягам студзеня праграму можна дапрацаваць і ўзгадніць.

Далей ужо можна праводзіць акцыі з мэтай змены згубнага палітычнага і эканамічнага курсу краіны.

Такія акцыі будуць значна больш шматлікімі і эфектыўнымі, чым народны сход супраць подлых прысудаў.

Упэўнены, што перамены магчымыя менавіта на шляху салідарнасці і агульнай яснай і выразнай праграмы апазіцыі.

Усіх з Новым Годам! Расея будзе свабоднай», - напісаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках