6 траўня 2024, панядзелак, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - у лідарах тэмпаў росту курсу даляра

5
Беларусь - у лідарах тэмпаў росту курсу даляра

У 2014 годзе Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 снежня 2013 года і 31 снежня 2014 года. Паводле вынікаў студзеня-лістапада Беларусь была шостай, аднак праз паскарэнне ў снежні дэвальвацыі рубля перамясцілася на тры радкі ўверх.

У першую тройку ў росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты да нацыянальнай увайшлі Украіна - 97,28% (з 7,993 да 15,768556 грыўны), Расея - 71,89% (з 32,7292 да 56,2584 рубля) і Беларусь - 24, 61% (з 9.510 да 11.850 рублёў).

Далей ідуць Малдова - 19,59% (з 13,057 да 15,6152 лея), Кыргызстан - 19,57% (з 49,247 да 58,8865 сома), Казахстан - 18,71% (са 153,61 да 182,35 тэнге ), Арменія - 17,09% (з 405,64 да 474,97 драма), Эстонія - 13,42% (з 0,7251 да 0,8224 еўра), Літва - 13,10% (з 2,5098 да 2,8387 літа), Латвія - 12,23% (з 0,7328 да 0,8224 еўра), Таджыкістан - 11,18% (з 4,7741 да 5,3079 самоні), Узбекістан - 10,00% (з 2.202,20 да 2.422,40 сума) і Грузія - 7,33% (з 1,7363 да 1,8636 лары).

Афіцыйны курс амерыканскай валюты не змяніўся ў Туркменістане (2,85 маната), знізіўся ў Азербайджане - на 0,01% (з 0,7845 да 0,7844 маната).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, курс не змяніўся (11,10 рубля).

У снежні даляр у Беларусі афіцыйна падаражэў на 9,62% - другое месца на тэрыторыі былога СССР пасля Расеі (14,06%). Далей размясціліся Арменія (9,52%), Украіна (5,34%), Таджыкістан (4,43%), Малдова (4,29%), Літва (2,79%), Латвія, Эстонія (па 2,66 %), Кыргызстан (2,24%), Грузія (1,46%), Узбекістан (0,89%) і Казахстан (0,82%). Курсы не змяніліся ў Азербайджане і Туркменістане.

У 2013 годзе Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты (на 10,97%), у 2012-м - чацвёртае (на 2,63%), у 2011-м - першае (на 178,33%), у 2010-м - сёмае (на 4,79%), у 2009-м - першае (на 30,14%), у 2008-м - дзявятае (на 2,33%).

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках